павіс рушнічок у невядомасці...


дзякую пану Крыўцу за гэты цуд))))
Ноччу такі вецер, што здаецца сарве дах з нашай старэнькай хаты. Здувае, відаць, парэшткі Лета ...
Рабілі маленькі майстар-клас - вось маленькія такія вынікі:)

- Music:цішыня

Запрашаю, ўсіх дасведчаных пра гэты сад, па яблыкі... пасля дажджу іх процьма падае. восень...
Вось яшчэ некаторыя


а гэтыя для дзевачкі Аліскі:) спадзяюся спадабаюцца...

і трошкі махнатыя
Вось навалялася цэлая гара:) на ўсіх хопіць. дзьве пары уладкаваліся, адна яшчэ вольная...

( зазірнуць у партфель )
Ну нарэшце адбылося! Сапраўднае вяселле, не ў рэстарацыі, а дома на вёсцы. І суседзі дарогу гарадзілі, і гулялі ў хаце, а танчылі на двары пад музыку капэлі Алеся Лася. пад нашыя песні каравай кроілі, і дзядуля аджыгаў на гармоніку... карацей напяяліся , ногі збілі, пачці п'яныя... фоткі заўтре будуць:)
колькі фотак са свята. неяк вельмі кранальна глядзяцца гэтыя малыя з кветкамі, шарыкамі, і вясёла-разгубленымі тварыкамі:)
( яшчэ крыху вераснёвага сонца )
учора дабіраліся ў госці да сяброў да самага вечара, вечаровымі дарогамі ў перадапошні дзень лета... а дарогі верасовыя, павуцінныя і паласата -сонечныя...і ўсю дарогу вышывала (да гонару нашых дарог-можна ехаць і вышываць! ) а вечарам - хата, дзе цябе чакаюць і накормяць грыбным супам, кулебякаю ды блінамі з мачаннем. восень... а заўтра мой хлапчук адпраўляецца першы раз у школу...

Сёння на маіх вачах адбылося дзіва, якое спадзяюся ў хуткім часе не будзе здзіўляць нікога. Сёння нявеста аддала перавагу народнаму строю перад зефірнай сукенкай! Страшна ёй , канешне, было. Але мы яе апранулі па усіх правілах, уявілі на галаве вянок- і сумніву не засталося:) як казаў адзін знаёмы дудар- у строі ўсе дзеўкі прыгожыя:)

От каб так вось мець жытло, проста пад яблынёю, бяз межаў, са столяй зорнага неба, і каб ціха падалі жнівеньскія яблыкі...

Вось зараз зноў акліматызуюся ў горадзе, ачуняю ад дзіпрэсіі, якую ён на мяне нагнаў- і ўсё вам параскажу...калі паспею :) БО З 27 ЛІПЕНЯ ПАЧЫНАЕЦЦА ЛЕТНІК ПА РАМЁСТВАМ. пераважна ткацтва-вышыўка-паясы-карункі-валянне лямцу...






